Еўропа
частка свету / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Еўропа (значэнні).
Еўропа (грэч. Εὐρώπη, Eurṓpē ад семіцкага ерэб/ірыб «захад») — адна з частак свету ў Паўночным паўшар’і Зямлі. Абмываецца морамі Паўночнага Ледавітага і Атлантычнага акіянаў, мае плошчу каля 10 млн км² і насельніцтва каля 740 млн (парадку 10 % насельніцтва Зямлі). Разам з Азіяй утварае мацярык Еўразія. Умоўнае размежаванне з Азіяй прынята праводзіць па водападзеле Уральскіх і Каўказскіх гор, па рацэ Урал, Каспійскім і Чорным морах, і па праліве, які звязвае Чорнае і Эгейскае мора[1].
Хуткія факты Еўропа, Тэрыторыя ...
Еўропа | |
---|---|
Тэрыторыя | 10 180 000 км² |
Насельніцтва | 739 165 030 чал. |
Шчыльнасць | 72,5 чал./км² |
Этнахаронім | еўрапейцы, еўрапеец, еўрапейка |
Уключае | 50 (спіс) дзяржаў |
Мовы | Мовы Еўропы |
Часавыя паясы | UTC UTC+6 |
Інтэрнэт-дамены | .eu (Еўрасаюз) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць