Заходняя Сахара
From Wikipedia, the free encyclopedia
Заходняя Сахара (араб. الصحراء الغربية) — ранейшая іспанская калонія (Іспанская Сахара) у паўночнай Афрыцы на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна. У наш час краіна акупаваная Марока, якая называе яе сваёй Паўднёвай правінцыяй. Заходняя Сахара мяжуе з Марока, Алжырам і Маўрытаніяй. Да нашага часу не вызначаны афіцыйны статус Заходняй Сахары.