Званне «Маці-гераіня»
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Ма́ці-гераі́ня» — вышэйшае званне, якое прысвойвалася шматдзетным маці, і назва аднайменнага ордэна ў СССР. Званне і ордэн заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР 8 ліпеня 1944 года.
Хуткія факты Ордэн «Маці-гераіня», Краіна ...
Ордэн «Маці-гераіня» | |
---|---|
![]() |
|
Краіна |
![]() |
Тып | ордэн |
Дата заснавання | 8 ліпеня 1944 |
Статус | не ўручаецца |
Статыстыка ўзнагароджанняў | |
Колькасць | каля 431 000 |
Характарыстыкі | |
Памеры |
вышыня — 46 мм шырыня — 28 |
Чарговасць узнагарод | |
Старэйшая | медаль «Серп і Молат» |
Малодшая | Ордэн «Матчына слава» I ступені |
![]() |
Закрыць
Згодна з «Палажэннем аб званні „Маці-гераіня“», яно прысвойваецца з адначасовым узнагароджаннем ордэнам маці, якія нарадзілі і выхавалі 10 і больш дзяцей, па дасягненні апошнім дзіцем ўзросту 1 года і пры наяўнасці ў жывых астатніх дзяцей гэтай маці.
Адначасова з ордэнам «Маці-гераіня» з'явіліся «Медаль Мацярынства» і ордэн «Матчына слава».