![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8b/Sidereal_day_%2528prograde%2529.svg/langbe-640px-Sidereal_day_%2528prograde%2529.svg.png&w=640&q=50)
Зорныя суткі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Зорныя суткі — перыяд кручэння якога-небудзь нябеснага цела вакол уласнай восі ў інерцыяльнай сістэме адліку, за якую звычайна прымаецца сістэма адліку, звязаная з аддаленымі зоркамі. Для Зямлі гэта час, за які Зямля здзяйсняе адзін абарот вакол сваёй восі адносна далёкіх зорак.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8b/Sidereal_day_%28prograde%29.svg/320px-Sidereal_day_%28prograde%29.svg.png)
На 2000-ы год зорныя суткі на Зямлі роўныя 23г56хв4,090530833сек = 86164,090530833 с.
Зорныя суткі дзеляцца на зорныя гадзіны, хвіліны і секунды. Зорныя суткі на 3 хв 56 с. карацейшыя за сярэднія сонечныя суткі, зорная гадзіна карацейшая за агульнапрынятую на 9.86 с. Як адзінка часу ўжываецца ў рэдкіх выпадках для арганізацыі астранамічных назіранняў.
Гадзінны вугал пункта веснавога раўнадзенства роўны нулю ў момант яго верхняй кульмінацыі. Поўны абарот пункта веснавога раўнадзенства, як і любога іншага пункта нябеснай сферы (так званыя зорныя суткі, ці «24 гадзіны зорнага часу») адбываецца за 23 гадзіны 56 хвілін 04 секунд сярэдняга сонечнага часу. У годзе ўтрымліваецца колькасць зорных сутак роўна на адзінку больш, чым сярэдніх сонечных. Працягласць зорных сутак крыху мяняецца з прычыны нутацыі і руху полюсаў (гайдання Зямлі адносна восі яе кручэння), а таксама з-за нераўнамернасці кручэння Зямлі вакол восі. Гэтыя змены складаюць менш за 0.001 с.
Можна вызначыць дробныя перыяды зорных сутак:
- Зорная гадзіна — адзінка часу, ужывальная ў астраноміі і роўная 1/24 ад зорных сутак. За зорную гадзіну Зямля паварочваецца на 15° адносна далёкіх зорак, прымальных за інерцыяльную сістэму адліку. На 2000 год зорная гадзіна адпавядае 0г59хв50,1704387847сек.
- Зорная хвіліна — адзінка часу, ужывальная ў астраноміі і роўная 1/60 ад зорнай гадзіны. За зорную хвіліну Зямля паварочваецца на 15′ адносна далёкіх зорак, прымальных за інерцыяльную сістэму адліку. На 2000 год зорная хвіліна адпавядае 0г0хв59,8361739797451сек.
- Зорная секунда — адзінка часу, ужывальная ў астраноміі і роўная 1/60 ад зорнай хвіліны. За зорную хвіліну Зямля паварочваецца на 15″ адносна далёкіх зорак, прымальных за інерцыяльную сістэму адліку. На 2000 год зорная секунда адпавядае 0г0хв0,9972695663290856сек.