![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4d/Binzhou_Railway_Bridge.jpg/640px-Binzhou_Railway_Bridge.jpg&w=640&q=50)
Кітайска-Усходняя чыгунка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кіта́йска-Усхо́дняя чыгу́нка (КУЧ) (да 1917 года — маньчжурская дарога, са жніўня 1945 года — Кітайская Чанчуньская чыгунка, з 1953 — Харбінская чыгунка) — чыгуначная магістраль, якая праходзіла па тэрыторыі Маньчжурыі і злучала Чыту з Уладзівастокам і Порт-Артурам. Дарога пабудавана ў 1897—1903 гадах як паўднёвая галіна Транссібірскай магістралі (de facto). Належала Расіі і абслугоўвалася яе падданымі. Будаўніцтва дарогі было крокам па павелічэнні ўплыву Расійскай імперыі на Далёкім Усходзе, умацаванні расійскай ваеннай прысутнасці на берагах Жоўтага мора. Аднак паражэнне ў вайне з Японіяй паставіла крыж на ўсіх гэтых намаганнях і спадзяваннях.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4d/Binzhou_Railway_Bridge.jpg/640px-Binzhou_Railway_Bridge.jpg)
22 кастрычніка 1928 года з Кітая былі высланы ўсе савецкія служачыя КУЧ.
12 кастрычніка — 22 снежня 1929 года выбухнулі баявыя дзеянні паміж Кітаем і СССР.
21 жніўня 1937 года быў падпісаны савецка-кітайскі дагавор аб ненападзе.