![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/66/Cavitating-prop.jpg/640px-Cavitating-prop.jpg&w=640&q=50)
Кавітацыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кавітацыя (ад лац.: cavitas — пустата) - працэс параўтварэння і наступнай кандэнсацыі бурбалак паветра ў патоку вадкасці, які суправаджаецца шумам і гідраўлічнымі ўдарамі, утварэнне ў вадкасці паражнін (кавітацыйных бурбалак, або каверн), запоўненых парай самай вадкасці, у якой узнікае. Кавітацыя ўзнікае ў выніку мясцовага паніжэння ціску ў вадкасці, якое можа адбывацца або пры павелічэнні яе хуткасці (гідрадынамічная кавітацыя), альбо пры праходжанні акустычнай хвалі вялікай інтэнсіўнасці падчас паўперыяда разрэджання (акустычная кавітацыя), існуюць і іншыя прычыны ўзнікнення эфекту. Перамяшчаючыся з патокам у вобласць з больш высокім ціскам або падчас паўперыяда сціску, кавітацыйная бурбалка спляскаецца, выпраменьваючы пры гэтым ўдарную хвалю.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/66/Cavitating-prop.jpg/640px-Cavitating-prop.jpg)
З'ява кавітацыі носіць лакальны характар і ўзнікае толькі там, дзе ёсць умовы. Перамяшчацца ў асяроддзі ўзнікнення не можа. Кавітацыя руйнуе паверхню вяслярных вінтоў, гідратурбін, акустычных выпраменьвальнікаў і інш. Кавітацыя таксама прыносіць карысць - яе ўжываюць у прамысловасці, медыцыне, ваеннай тэхніцы і іншых сумежных галінах.