Кананічнае права
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кананічнае права (ад грэч. κανών — правіла, стандарт) — рэлігійна-прававая сістэма, якая рэгулюе грамадскія адносіны ўнутры супольнасці, якая вызнае хрысціянства. Назва гэтай прававой сістэмы паходзіць ад грэчаскага тэрміна «канон», які першапачаткова азначаў любы інструмент для правядзення прамых ліній або для выраўноўвання плоскасцей, але пазней яго сэнс змяніўся і ім сталі называць правілы хрысціянскай веры і жыцця. У вузкім — прававое значэнне — гэтым тэрмінам пачалі абазначаць правілы паводзін (нормы), прынятыя царквой для рэгулявання сацыяльных адносін унутры хрысціянскай супольнасці.