Канстытуцыя Швецыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Канстытуцыя Швецыі (шведск.: Sveriges grundlagar) — асноўны закон Швецыі, які складаецца з чатырох нарматыўных актаў:
- Акт аб прастоланаследаванні (шведск.: Successionsordningen), ухвалены рыксдагам 26 верасня 1810 года
- Акт аб свабодзе друку (шведск.: Tryckfrihetsförordningen), ухвалены ў 1949 годзе
- Акт аб форме праўлення (шведск.: Regeringsformen), ухвалены ў 1974 годзе
- Акт аб свабодзе выказвання поглядаў (шведск.: Yttrandefrihetsgrundlagen), ухвалены в 1991 году
Акт аб рыксдазе 1947 года займае прамежнае становішча паміж асноўным законам і звычайным статутным правам.
Акт аб форме праўлення з'яўляецца самым важным канстытуцыйным дакументам. Ён набыў моц у 1975 годзе, змяніўшы Акт аб форме праўлення ад 1809 года.