Кантата
тып музычнага твору / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кантата (італ.: cantata, ад лац.: саntare — песня) — буйны вакальна-інструментальны шматчасткавы твор урачыстага ці лірыка-эпічнага характару, асобныя часткі якога аб’яднаны агульнай тэмай, сюжэтам. Звычайны склад выканаўцаў кантаты — спевакі-салісты, хор, аркестр. Выканальніцкім складам, структурай, адсутнасцю сцэнічнага дзеяння кантата набліжаецца да араторыі, але адрозніваецца ад яе менш развітым сюжэтам, больш сціплымі памерамі. Па жанравых прыкметах да кантаты набліжаюцца некаторыя творы, вызначаныя аўтарамі як паэма, балада і інш.