![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3c/Santa_Maria_in_Aracoeli_%2528Rome%2529_-_Facade.jpg/640px-Santa_Maria_in_Aracoeli_%2528Rome%2529_-_Facade.jpg&w=640&q=50)
Капітолій
From Wikipedia, the free encyclopedia
Капітолій (лац.: Capitolinus) — адзін з сямі пагоркаў, на якіх паўстаў Старажытны Рым. Мае дзве вяршыні — Капітоль (вышыня 46 м) і Цытадэль (Arx; вышыня 49,2 м), паміж імі месціцца западзіна Асылум (Asylum; вышыня 36,5 м). Капітолій, найменшы з усіх пагоркаў Рыму, узвышаецца каля паўднёвага берагу Тыбра, на паўночны захад ад Палаціна, над размешчаным у доле Форумам. Палітычны і культурны цэнтр Старажытнага Рыму. На Капітоліі завяршаліся трыўмфальныя шэсці рымскага войска. У пачатку Сярэднявечча антычныя пабудовы былі разбураныя. У гонар рымскага Капітолія названы будынак Кангрэсу ЗША ў Вашынгтоне.
Хуткія факты Капітолій, Найвышэйшы пункт ...
Капітолій | |
---|---|
італ.: Campidoglio | |
![]() Базіліка Санта-Марыя-ін-Арачэлі на вяршыні Капіталійскага ўзгорка | |
Найвышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 46 м |
Размяшчэнне | |
41°53′36″ пн. ш. 12°28′59″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Населены пункт | Рым |
![]() |
Закрыць