Карона Каралеўства Польскага
From Wikipedia, the free encyclopedia
Карона Карале́ўства Польскага (па-польску: Korona Królestwa Polskiego, па-лацінску: Corona Regni Poloniae) — тэрмін, які вызначае ўладкаванне польскай дзяржавы ў Новы час. Карона вызначала незалежнасць дзяржаўных інстытутаў ад асобы манарха. У той жа час, Карона — імя палітычнай ідэалогіі, якая выражала новы вобраз улады, створанай пад уплывам ідэй, якія прыйшлі з Чэхіі і Венгрыі.