Геаграфічная карта
From Wikipedia, the free encyclopedia
Геаграфічная карта (мапа) — зменшаная абагульненая выява зямной паверхні на плоскасці, якая паказвае розныя аб'екты і з'явы, іх дынаміку і сувязь паміж імі ў залежнасці ад яе прызначэння. Аб'екты і з'явы могут быць фізіка-геаграфічнага і сацыяльна-эканамічнага характару. Да неад'емных асаблівасцей карт адносяцца:
- асаблівы спосаб выявы выпуклай зямной паверхні на плоскаці (картаграфічная праекцыя);
- адбор неабходных аб'ектаў і з'яў (картаграфічная генералізацыя);
- паказ аб'ектаў і з'яў у выглядзе спецыяльных знакаў (картаграфічныя знакі) і іх тлумачэнне (легенда карты).
Геаграфічную карту неабходна адрозніваць ад плана (які выконваецца без уліку крывізны зямной паверхні) і схемы (у якой не абавязкова захаваны масштаб).