Касмічныя прамяні
From Wikipedia, the free encyclopedia
Касмічныя прамяні — зараджаныя часціцы высокіх энергій з касмічнай прасторы. Амаль 90 % ад агульнай колькасці часціц складаюць пратоны, 9 % — ядры гелію (альфа-часціцы) і каля 1 % — электроны (бэта-мінус часціцы). Слова «прамяні» у назве з’явы не варта ўспрымаць літаральна, паколькі часціцы трапляюць у атмасферу Зямлі асобна, а не ў выглядзе накіраванага пучка часціц або прамяня. Назва паходзіць ад часу адкрыцця з’явы і ёсць больш данінай гісторыі, чым апісаннем сутнасці з’явы.
Наяўнасць часціц з рознымі энергіямі адлюстроўвае разнастайнасць крыніц гэтых часціц. Паходжанне часціц вар’іруецца ад энергетычных працэсаў у нетрах Сонца да яшчэ досыць не высветленых механізмаў у самых аддаленых кутках бачнага Сусвету. Касмічныя прамяні могуць дасягаць энергій вышэй 1020 эВ, што значна перавышае магчымасці цяперашніх зямных паскаральнікаў часціц, у якіх можна надаць часціцы кінетычную энергію толькі парадку 1012−1013 эВ (гл. Касмічныя прамяні звышвысокіх энергій для апісання рэгістрацыі часціцы з энергіяй каля 50 Дж, што эквівалентна тэнісным мячы разагнаным да хуткасці 42 м/с). Плануецца даследаваць часціцы нават з вялікімі энергіямі.