Каста
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ка́ста (ад парт.: casta «саслоўе», «парода») — замкнёная рэлігійная група насельніцтва. Каставы падзел грамадства найбольш характэрны для індуізму, але сустракаецца ці сустракаўся сярод прыхільнікаў зараастрызму, джайнізму, нават будызму, сярод мусульман і хрысціян Індыі. Паняцце «каста» можа ўжывацца да замкнёных груп у іншых рэлігіях і грамадствах.