Касцеша (герб)
шляхецкі герб / From Wikipedia, the free encyclopedia
Касце́ша (польск.: Kościesza) — прыватнаўласніцкі герб, вядомы з пачатку XIV ст., у Вялікім Княстве Літоўскім з XV ст. Гербам карысталіся каля 200 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т.л. Барэйкі, Верашчакі, Жабы, Галашэўскія, Дарагастайскія, Дольскія, Капытоўскія, Сланчэўскія, Статкевічы, Хадкевічы, Шымковічы.