Кафля
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кафля (ад ням.: Kachel) — керамічныя пліткі прамавугольнай ці квадратнай формы для абліцоўкі інтэр'еру (печы, каміны, ванны пакой). Адрозніваецца ад абліцовачных архітэктурных пакрыццяў сістэмай мацавання, якая забяспечвае трываласць кафлі ў муроўцы печы пры значным перападзе тэмператур і яе лінейных памераў у час нагрэву.
Вырабляецца з сярэднепластычных ганчарных маргелістых і фаянсавых глін. Сфармаваную кафлю высушваюць, абпальваюць у печы пры тэмпературы 1150 градусаў.