From Wikipedia, the free encyclopedia
«Квант суцяшэння» (англ.: Quantum of Solace) — 22-і фільм з серыі фільмаў пра англійскага агента Джэймса Бонда, заснаваны на адным з аповедаў Яна Флемінга. Агент 007, чыю ролю выконвае Дэніел Крэйг, адпраўляецца на пошукі забойцаў Уэспер, і высвятляе, што яе шантажавалі. Рэжысёр фільма — Марк Форстэр. Сцэнарый напісаны, у прыватнасці, лаўрэатам прэміі «Оскар» Полам Хагісам.
Прэм’ера фільма адбылася 29 кастрычніка 2008 г. у Вялікабрытаніі.
Пасля здрады Уэспер, агент 007 дужаецца з жаданнем ператварыць апошняе заданне ў асабістую вендэту. У пошуках ісціны, Бонд і М дапытваюць Містара Уайта, ад якога пазнаюць, што Арганізацыя, якая шантажавала Уэспер, нашмат складаней і небяспечней, чым можна было падумаць.
Судмедэксперты Mi6 усталёўваюць сувязь Уэспер з ананімным банкаўскім рахункам на Гаіці. Тамака Бонд выпадкова знаёміцца з баявой дзяўчынай Камілай, якая таксама прагне помсты. Праз Камілу Бонд выходзіць на Дамініка Грына, жорсткага бізнесмена і не апошняга чалавека ў Арганізацыі.
Пабываўшы ў Аўстрыі, Італіі і Паўднёвай Амерыцы, Бонд пазнае аб сумеснай змове Грына і генерала Медрана з мэтай усталявання кантролю над сусветнымі запасамі нафты. Выкарыстаючы магчымасці Арганізацыі і дакладных яму людзей у ЦВК і брытанскай выведцы, Грын абяцае генералу зрынуць існы рэжым у выдуманай лацінаамерыканскай краіне, у абмен на, здавалася бы, пустынны ўчастак зямлі.
Бонд звяртаецца да дапамогі старых сяброў, каб усталяваць ісціну. Чым бліжэй да ўсталявання асобы чалавека, які пхнуў Уэспер на здраду, тым складаней Бонду быць на крок наперадзе ЦВК, тэрарыстаў і нават М, каб раскрыць злачынны план Грына і спыніць яго Арганізацыю.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.