Колеры HTML
From Wikipedia, the free encyclopedia
Існуе некалькі асноўных спосабаў указання колераў у Сеціве.
- У выглядзе #123ABC. Указанне ў выглядзе 6 шаснаццатковых лічбаў, кожныя дзве з якіх адказваюць за свой колер, 12 — чырвоны, 3А — зялёны, ВС — сіні. Магчыма таксама кароткае паданне колеру ў выглядзе #ABC, што будзе інтэрпрэтавана як #AABBCC.
- Указанне ключавымі словамі, напрыклад green, black. Каб пазбегнуць выпадкаў «не разумення» браўзарамі ключавых слоў для абазначэння колераў, варта выкарыстоўваць толькі невялікі набор асноўных колераў, якія ўсе браўзары могуць правільна інтэрпрэтаваць.
- У выглядзе rgb(*,*,*), дзе «*» — лікі ад 0 да 255, якія абазначаюць колькасць адпаведнага колеру (чырвоны, зялёны, сіні) у выніковым.