Конкурс песні Еўрабачанне 1958
From Wikipedia, the free encyclopedia
Конкурс песні Еўрабачанне 1958 стаў 3-м конкурсам Еўрабачанне. Ён прайшоў 12 сакавіка 1958 года ў Хілверсюме (Нідэрланды), у студыі «Авро». Пры правядзенні дадзенага конкурсу ўступіла ў сілу правіла, паводле якога конкурс праходзіць у краіне, якая перамагла ў папярэднім годзе. Удзел у конкурсе прыняло 10 краін. Вялікабрытанія на гэты раз не прыняла ўдзел у ім. Адзіным пачаткоўцам стала Швецыя, а выйграла конкурс Францыя, якую прадстаўляў Андрэ Клаве з песняй Dors mon amour. На конкурсе не было выканана ні адной песні на англійскай мове.
Конкурс песні Еўрабачанне 1958 | |
---|---|
Дата | |
Фінал | 12 сакавіка 1958 |
Правядзенне | |
Месца правядзення | ![]() |
Вядучы(я) | Ханні Ліпс |
Тэлеканал гаспадароў | ![]() |
Удзельнікі | |
Колькасць краін | 10 |
Дэбют | ![]() |
Адмовіліся ад удзелу | ![]() |
Галасаванне | |
Сістэма галасавання | У кожнай краіне было па 10 судзяў, кожны з якіх мог аддаць адзін голас песне, якая яму спадабалася. |
Пераможная песня | ![]() |
Конкурс песні Еўрабачанне | |
◄1957 ![]() |
Прадстаўнік Італіі Даменіка Модуньо, які выступаў са сталай затым знакамітай песняй «Nel blu dipinto di blu» («Volare»), быў вымушаны выканаць свой нумар двойчы, так як падчас яго першага выхаду на сцэну ў некаторых краінах паўсталі праблемы з прыёмам тэлесігналу.