Конкурс песні Еўрабачанне 1971
From Wikipedia, the free encyclopedia
Конкурс песні Еўрабачанне 1971 стаў 16-м конкурсам Еўрабачанне. Ён прайшоў 3 красавіка 1971 года ў Дубліне (Ірландыя) на сцэне тэатра Гейт. Удзел у конкурсе прыняло 18 краін. Першы раз удзельнічала Мальта і вярнуліся Аўстрыя, Нарвегія, Партугалія, Фінляндыя і Швецыя. Выйграла конкурс Манака ў першы раз, яе прадстаўляла Севярын (французская спявачка) з песняй «Un banc, un arbre, une rue». Другое месца заняла Іспанія ў першы раз. Усе краіны павінны былі прадставіць Відэаанонс песень. Колькасць тэлегледачоў конкурсу ўпершыню перавысіла 250 млн чалавек.
Хуткія факты Дата, Фінал ...
Конкурс песні Еўрабачанне 1971 | |
---|---|
Дата | |
Фінал | 3 красавіка 1971 |
Правядзенне | |
Месца правядзення | Тэатр Гейт, Дублін, Ірландыя |
Вядучы(я) | Бернадэт Ні Галкуар |
Тэлеканал гаспадароў | RTE |
Удзельнікі | |
Колькасць краін | 18 |
Дэбют | Мальта |
Вяртанне | Аўстрыя Нарвегія Партугалія Фінляндыя Швецыя |
Галасаванне | |
Сістэма галасавання | У кожнай краіны было па двое суддзяў, кожны з якіх ацэньваў песню ад 1 да 5 балаў. |
Пераможная песня | «Un banc, un arbre, une rue» (Манака) |
Конкурс песні Еўрабачанне | |
◄1970 1972► |
Закрыць