Кра
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кра (тайск. กิ่ว กระ) — перашыек, які злучае паўвостраў Малака з азіяцкім кантынентам. На захадзе абмываецца Андаманскім морам, на ўсходзе - Сіямскім залівам. У найбольш вузкім месцы паміж гарадамі Кра-Буры і Чумпхон адлегласць паміж узбярэжжамі складае ўсяго 44 км. Вышыня — да 200 м. У палітычных адносінах, вялікая частка перашыйка належыць Тайланду, на захад і поўнач найбольш вузкай паласы размешчана М’янма. Перашыек названы па горадзе Кра-Буры, цэнтру акругі Кра-Буры ў правінцыі Ранонг.