![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/48/Krasnenkoe_cemetery_7.jpg/640px-Krasnenkoe_cemetery_7.jpg&w=640&q=50)
Красненькія могілкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Красненькія могілкі (руск.: Кра́сненькое кла́дбище) — могілкі ў Кіраўскім раёне Санкт-Пецярбурга. Размяшчаюцца на поўдзень ад вуліцы Чырвонага казацтва і ўсход ад праспекта Стачак. Цераз могілкі працякае рэчка Красненькая, дзякуючы якой могілкі і атрымалі сваю назву. Займае плошчу каля 30 гектараў.
Красненькія могілкі? | |
---|---|
![]() | |
59°51′43″ пн. ш. 30°16′12″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | |
Гісторыя | |
Дата заснавання | 1770-я |
![]() |
Могілкі былі заснаваны ў 1776 годзе (паводле іншых даных у 1757 годзе) па ініцыятыве вернікаў царквы св. Пятра Мітрапаліта.
У час Вялікай Айчыннай вайны раён апынуўся ў прыфрантавой зоне. У памяць аб гэтым засталіся ДОТ каля ўваходу на могілкі, а таксама помнік танку КХ-85, які размяшчаецца на праспекце Стачак. З 1961 года могілкі лічацца паўзакрытымі.
21 чэрвеня 2000 года быў закладзены будынак новай царквы. У канцы 2000 года царква — у імя Казанскай іконы — адкрылася для вернікаў (праспект Стачак, д. 98/2). Яна ўзведзена з пенабетону і асвечана ў лютым 2001 года. На могілках пахаваны Васіль Пятровіч Аляксееў, Герой Савецкага Саюза Віталь Фёдаравіч Белавусаў.