Крылатая ракета
From Wikipedia, the free encyclopedia
Крылатая ракета — беспілотны лятальны апарат аднакратнага запуску, траекторыя палёту якога вызначаецца аэрадынамічнай пад’ёмнай сілай крыла, цягай рухавіка і сілай цяжару. Пры гэтым існавалі канструкцыі, кіраваныя пілотамі-смяротнікамі. Састарэлая назва сканструяванай паводле самалётнай (класічнай) схемы крылатай ракеты — самалёт-снарад. Нярэдка тэрмін блытаюць з англамоўным тэрмінам cruise missile, аднак апошняя з’яўляецца кіраванай ракетай, у якой вялікая частка палёту да мэты праходзіць з сталай хуткасцю пад уздзеяннем пад’ёмнай сілы крыла і сілы цягі для кампенсавання супраціўлення паветра.