![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f6/Nacentemackinac.jpg/640px-Nacentemackinac.jpg&w=640&q=50)
Крыніца (гідралогія)
гідрагеалогія / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Крыніца.
Крыні́ца — натуральны выхад падземных водаў на наземную паверхню на сушы або пад вадой (падводная крыніца).
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f6/Nacentemackinac.jpg/320px-Nacentemackinac.jpg)
На ўтварэнне крыніц могуць уплываць розныя фактары:
- перасячэнне ваданосных гарызонтаў адмоўнымі формамі сучаснага рэльефу (напрыклад, рачнымі далінамі, ярамі, азёрнымі катлавінамі);
- геалагічна-структурнымі асаблівасцямі мясцовасці (наяўнасцю расколінаў, зонаў тэхнічных парушэнняў, кантактаў вывяржаных і асадкавых пародаў);
- фільтрацыйнай неаднастайнасцю водаўтрымальных пародаў і інш.
Крыніцы бываюць: узыходзячымі — напорнымі і спадаючымі — безнапорнымі; часова дзейнымі (сезоннымі) і пастаянна дзейнымі і інш.
Паводле тэмпературы крыніцы падзяляюцца на халодныя, цёплыя, гарачыя і кіпячыя.
Таксама вылучаюць крыніцы ў залежнасці ад сілкавання вылучаюць грунтавай або артэзіянскай вадой.
Хімічны і газавы склад крыніц зазвычай разнастайны; ён вызначаецца пераважна складам падземных водаў і агульнымі гідрагеалагічнымі ўмовамі раёну.