Ксенафобія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ксенафобія (ад грэч. ξένος — чужы + φόβος - страх) — неадчэпны страх або нянавісць да каго-небудзь ці чаго-небудзь чужога, незнаёмага, нязвыклага; успрыманне чужога як незразумелага, неспасціжнага, і таму небяспечнага і варожага. Узведзеная ў ранг светапогляду, можа стаць прычынай варожасці па прынцыпе нацыянальнага, рэлігійнага або сацыяльнага падзелу людзей.