Культ жывёл
From Wikipedia, the free encyclopedia
Культ жывёл — рэлігійнае шанаванне жывёл, вера ў тое, што яны альбо пэўныя часткі іх цела, альбо маюць магічныя ўласцівасці. Узнікненне культу жывёл звязана з татэмізмам і магіяй. Напрыклад, дзеля таго, каб набыць пэўныя ўласцівасці жывёл (іх сілу, спрыт і інш.), з іх касцей і зубоў людзі рабілі амулеты. Магічнымі лічыліся і выявы жывёл. У старажытныя часы культ жывёл быў распаўсюджаны практычна ва ўсіх народаў свету.