Куля
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ку́ля — снарад прадаўгаватай формы з завостраным ці тупым канцом, які выкідваецца пры выстрале з канала ствала стралковай, паляўнічай і спартыўнай зброі. Адрозніваюць кулі для наразной (ваеннай і паляўнічай) і гладкаствольнай зброі.
Ваенная куля — галаўная частка баявога патрона. Бываюць звычайныя, трасіруючыя (пакідаюць у палёце бачны след), бранябойныя (для паражэння лёгка браніраваных цэлей), запальныя (для запальвання лёгкаўзгаральных рэчываў), бранябойна-запальныя і іншыя; малакаліберныя (да 6,5 мм), нармальнага калібру (7,5—7,69 мм) і буйнакаліберныя (12,7—15 мм). Першыя кулі былі сферычныя, з пераходам да наразной зброі пачалі карыстацца прадаўгаватымі кулямі (ад вінтавой нарэзкі ў ствале атрымліваюць вярчэнне, што стабілізуе іх палёт).
Асноўнай характарыстыкай кулі з’яўляецца балістычны каэфіцыент.