Лебядовыя (Chenopodiaceae) — сямейства двухдольных адна- і шматгадовых травяністых раслін, паўкустоў, радзей кустоў і невялікіх дрэў.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Лебядовыя (сямейства) |
Лебяда белая (Chenopodium album) |
Навуковая класіфікацыя |
---|
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Chenopodiaceae Vent., nom. cons., 1799
|
Сінонімы |
---|
- Atriplicaceae Juss.
- Blitaceae Post & Kuntze
- Corispermaceae Link, nom. inval.
- Dysphaniaceae Pax, nom. cons.
- Salicorniaceae Martinov
- Salsolaceae Menge
|
Тыпавы род |
---|
|
|
Закрыць
Шырока распаўсюджана ў субтропіках і ўмераных абласцях, галоўным чынам на засоленых глебах. На Беларусі 9 родаў, каля 30 відаў, найбольш пашыраныя лебяда, буракі, шпінат, лябеднік[3].
Кветкі дробныя і несамавітыя, актынаморфныя, двухполыя ці раздзельнаполыя, сабраныя ў каласы ці ў дыхазіі са скарочанымі восямі, займаюць пазушнае становішча, часам суквецці клубочкі, якія, у сваю чаргу, збіраюцца ў складаныя суквецці, рэдка кветкі адзіночныя. Будова кветак разнастайная. Калякветнік лускаваты, з 3-5 свабодных ці злёгку зрослых лісцікаў, ці зусім рэдукаваны. Адпаведна змяняецца колькасць тычынак і пладалісцікаў ад 5 да 2. Плады аднанасенныя, сухія з цвёрдым ці лускаватым каляплоднікам (арэхі), рэдка раскрываюцца вечкам (каробачкі), часам плод ягадападобны. Маюць прыстасаванні для распаўсюджання пладоў: валаскі, шыпікі, крыльцы. Зародак сагнуты ці спіральна закручаны.
Сярод лебядовых агароднінныя, пладовыя, дэкаратыўныя, лекавыя расліны.