![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1e/Wells_0706_054.jpg/640px-Wells_0706_054.jpg&w=640&q=50)
Рымскі легіён
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Легіён (значэнні).
Легіён (лац.: legio, род. склон legionis — ваенны збор, прызыў, ад lego і legere — збіраць) — асноўная арганізацыйная адзінка ў арміі Старажытнага Рыма.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1e/Wells_0706_054.jpg/640px-Wells_0706_054.jpg)
Легіён складаўся з 5 тыс. (у пазнейшыя перыяды 4320) пехацінцаў і некалькіх сотняў вершнікаў. Кожны легіён меў свой нумар і назву. Па захаваных пісьмовых крыніцах ідэнтыфікавана прыкладна 50 розных легіёнаў, хоць лічыцца, што іх колькасць у кожны гістарычны перыяд не перавышала дваццаці васьмі, але пры неабходнасці яна магла быць павялічана.
На чале легіёна ў перыяд Рэспублікі стаяў ваенны трыбун, у перыяд Імперыі — легат.