Лопасцевапёрыя рыбы (Sarcopterygii) — клас касцістых рыб.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Лопасцевапёрыя рыбы |
Латымерыя Latimeria chalumnae |
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Клас: | Лопасцевапёрыя рыбы |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Sarcopterygii Romer, 1955
|
|
Закрыць
Будове лопасцёвапёрых рыб уласцівы характэрныя асаблівасці. Неакасцянелая пругкая хорда з’яўляецца асновай восевага шкілета. Целаў пазванкоў няма. Вельмі рухомыя і масіўныя ці доўгія апорныя лопасці парных плаўнікоў забяспечаны ўнутраным шкілетам з падоўжаных касцей. Апорны тазавы пояс брушных плаўнікоў размешчаны блізка да лакальнай вывадной адтуліны. Луска на целе касмоіднага тыпу, развілася шляхам зліцця дробных зубападобных пласцінак. Маецца спіральны клапан у кішачніку, артэрыяльны конус у сэрцы і іншыя старажытныя прыкметы.
Лопасцеваперыя рыбы вядомыя з сярэдзіны ранняга дэвону, прыкладна за 300—400 мільёнаў гадоў да нашай эры. Ужо ў той час яны пачынаюць спецыялізавацца ў двух розных напрамках: у бок развіцця драпежнікаў з моцнымі канічнымі зубамі і ў бок фарміравання малюскаедаў з драбнеючымі зубнымі пласцінкамі. Першы напрамак прадстаўляе надатрад кісцяпёрых рыб (Crossopterygii), другі — надатрад дваякадыхальных (Dipnoi).