газета From Wikipedia, the free encyclopedia
Магілёўская праўда — грамадска-культурная газета, орган Магілёўскага аблвыканкама. Выдаецца ў Магілёве з 10 студзеня 1918 года на беларускай і рускай мовах. Разлічана на шырокае кола чытачоў. Асвятляе пытанні грамадскага, эканамічнага і культурнага жыцця вобласці.
«Магілёўская праўда» | |
---|---|
Тып | газета |
Заснавана | 1918 |
Мова | беларуская і руская |
Галоўны офіс | |
ISSN | 1998-1724 |
Узнагароды | |
Вэб-сайт | mogpravda.by |
Спачатку выходзіла як газета Магілёўскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў пад назвай «Весткі Магілёўскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў» (№ 1-10), з № 11 — пасля аб’яднання выканкамаў Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў Магілёўскай губерні і Савета сялянскіх дэпутатаў Магілёўскай губерні — пад назвай «Весткі Магілёўскага губернскага выканаўчага камітэта Саветаў сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў».
З 1918 года выдавалася як орган Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта Магілёўскай губерні пад назвай «Весткі Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта Магілёўскай губерні». Падчас акупацыі Магілёва нямецкімі войскамі (красавік-кастрычнік 1918) не выходзіла. У снежні 1918 называлася «Весткі Магілёўскага губернскага рэвалюцыйнага камітэта», у лютым 1919 — маі 1925 — «Саха і молат», да 1929 — «Магілёўскі селянін», з лістапада 1929 г да 1941 — «Камунар Магілёўшчыны».
У час Вялікай Айчыннай вайны — орган Магілёўскага падпольнага абкама КП(б)Б. Назва падчас вайны і ў 1945—1956 гадах — «За Радзіму». З 12 жніўня 1956 выходзіць пад назвай «Магілёўская праўда».
Выдавалася на рускай, з 10 кастрычніка 1924 г на беларускай мове. Больш за 25 гадоў газету ўзначальваў Васіль Цітавец. У цяперашні час галоўны рэдактар з 1995 года — Аляксандр Тарпачоў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.