Малярны аб’ём
From Wikipedia, the free encyclopedia
Малярны аб'ём — аб'ём аднаго моля рэчыва, велічыня, якая атрымліваецца ад падзелу малярнай масы на шчыльнасць. Характарызуе шчыльнасць пакавання малекул.
Значэнне NA = 6,022…×1023 завецца лікам Авагадра ў гонар італьянскага хіміка Амедэа Авагадра. Гэта ўніверсальная пастаянная для самых дробных часціц любога рэчыва.
Менавіта такую колькасць малекул утрымлівае 1 моль кіслароду О2, такую ж колькасць атамаў у 1 молі жалеза (Fe), малекул у 1 молі вады H2O.
Паводле закона Авагадра, 1 моль ідэальнага газу пры звычайных умовах мае адзін і той жа аб'ём Vm = 22,413 996(39) л[1]. Пры звычайных умовах большасць газаў блізкія да ідэальных, таму ўся даведкавая інфармацыя пра малярны аб'ём хімічных элементаў адносіцца да іх кандэнсаваных фаз, калі не абумоўлена іншае.