Манаплан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Манаплан (ад грэч. μόνος, «адзін» і лац.: planum — «плоскасць») — самалёт, які мае адну пад'ёмную паверхню (адно крыло), у адрозненне ад біплана ці трыплана.
Па вышыні ўсталёўкі крыла адносна фюзеляжа манапланы дзеляцца на тыпы:
- Нізкапланы;
- Сярэднепланы;
- Высокапланы;
- Парасоль (ад фр.: parasol — парасолька) — крыло над фюзеляжам.
Калі ў манаплана крыло не падтрымліваецца разчалкамі, стойкамі альбо падкосамі, яго называюць вольнапад'ёмным.