![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/85/Bundesarchiv_B_145_Bild-F048234-0015%252C_Kiel%252C_Segelschiff_%2522Gorch_Fock%2522%252C_Matrosen.jpg/640px-Bundesarchiv_B_145_Bild-F048234-0015%252C_Kiel%252C_Segelschiff_%2522Gorch_Fock%2522%252C_Matrosen.jpg&w=640&q=50)
Марак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мара́к — чалавек, які працуе на транспартным ці спецыяльным судне або служыць на ваенным караблі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/85/Bundesarchiv_B_145_Bild-F048234-0015%2C_Kiel%2C_Segelschiff_%22Gorch_Fock%22%2C_Matrosen.jpg/640px-Bundesarchiv_B_145_Bild-F048234-0015%2C_Kiel%2C_Segelschiff_%22Gorch_Fock%22%2C_Matrosen.jpg)
Марак — агульнае вызначэнне занятку. У залежнасці ад функцый ці спецыялізацыі маракі могуць быць падзелены на больш дакладныя прафесіі, напрыклад: капітан, штурман, лоцман, матрос і г.д. У залежнасці ад таго, у якую каманду (службу, часць) маракі ўваходзяць на судне ці караблі, яны належаць да гэтай або некалькіх каманд, напрыклад, палубнай каманды.
Дзякуючы рамантычным асацыяцыям, звязаным з марской стыхіяй, і ўяўленням аб расстанні пры адносна працяглых марскіх падарожжах, вобраз марака ў літаратурных творах звычайна надзяляецца такімі рысамі, як мужнасць, устойлівасць, пагарда да сухапутнага жыцця.