From Wikipedia, the free encyclopedia
Мастэрс 1999 (англ.: Masters 1999, таксама вядомы як Benson and Hedges Masters 1999 — па назве спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 7 па 14 лютага 1999 года ў «Уэмблі канферэнц-цэнтры», у Лондане. Турнір стаў 25-м розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Спонсарам турніру ў чарговы раз стала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £575,000 (на £40,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £155,000 (на £10,000 больш, чым у мінулым годзе) атрымаў пераможца.
Мастэрс 1999 | |
Сезон | 1998/1999 |
---|---|
Тэрміны | 7 — 14 лютага 1999 |
Арэна | «Уэмблі канферэнц-цэнтр» |
Горад | Лондан |
Краіна | Англія |
Спонсар | Benson and Hedges |
Фармат | Нярэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £575,000 |
Прызавыя пераможцы | £155,000 |
Мінулы чэмпіён | Марк Уільямс |
Фінал | |
Пераможца | Джон Хігінс |
Фіналіст | Кен Доэрці |
Лік | 10:8 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 18 |
Колькасць матчаў | 17 |
Колькасць соценных серый | 12 |
Найвышэйшая серыя | 123 (Марк Уільямс) |
←1998 ● Мастэрс ● 2000→ |
У турніры прыняло ўдзел 18 гульцоў. Топ-14 афіцыйнага рэйтынгу аўтаматычна трапілі ў першы раўнд. Снукерысты, якія займалі 15 і 16 месца ў рэйтынгу, гулялі ў папярэднім раўндзе з пераможцам кваліфікацыйнага турніру і ўладальнікамі уайлдкард.
Шатландскі снукерыст Джон Хігінс атрымаў перамогу на турніры, перайграўшы ў фінальным матчы ірландца Кена Доэрці з лікам 10:8
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.