Маяскія мовы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мая́скія мовы, ці мая́нскія мовы (таксама мовы мая) — вялікая сям’я індзейскіх моў Месаамерыкі, распаўсюджаная ў паўднёвай Мексіцы, Гватэмале і Белізе. Агульная колькасць гаворачых звыш 5 млн чалавек. Агульны продак — прамаяская мова.
Найбуйнешыя па колькасці носьбітаў мовы:
- кічэ — 900 тыс. носьбітаў (Гватэмала)
- юкатэкская, ці мая — 800 тыс. (паўвостраў Юкатан, Мексіка)
- кекчы — 740 тыс. (Гватэмала, Сальвадор).
Некалькі маяских моў ужо вымерла (адзначаны ніжэй знакам †).