Медаль «За вызваленне Прагі»
медаль СССР / From Wikipedia, the free encyclopedia
Меда́ль «За вызвале́нне Пра́гі» заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 9 чэрвеня 1945 года. Аўтары малюнка медаля — мастак А. І. Кузняцоў і мастачка Скаржынская.
Хуткія факты Медаль «За вызваленне Прагі», Краіна ...
Медаль «За вызваленне Прагі» | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | СССР | ||
Тып | медаль | ||
Каму ўручаецца | ваеннаслужачым Чырвонай Арміі, Ваенна-марскога флота і войскаў НКУС | ||
Падставы ўзнагароджання | непасрэдным удзельнікам вызваленні Прагі | ||
Дата заснавання | 9 чэрвеня 1945 | ||
Статус | не ўручаецца | ||
Статыстыка ўзнагароджанняў | |||
Колькасць | 395 000 | ||
Характарыстыкі | |||
Матэрыял | Латунь | ||
Памеры | круг з латуні дыяметрам 32 мм | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | Медаль «За вызваленне Варшавы» | ||
Малодшая | Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Медалём «За вызваленне Прагі» ўзнагароджваліся вайскоўцы Чырвонай Арміі, Ваенна-Марскога Флота і войскаў НКУС — непасрэдныя ўдзельнікі Пражскай аперацыі ў перыяд 3—9 мая 1945 года, а таксама — арганізатары і кіраўнікі баявых аперацый пры вызваленні Прагі. Медаль «За вызваленне Прагі» носіцца на левым боку грудзей i пры наяўнасці іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «За вызваленне Варшавы». Па стане на 1962 год медалём «За вызваленне Прагі» было ўзнагароджана звыш 395 000 чалавек.