Мязенская губа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мязе́нская губа — адзін з чатырох найбуйнейшых заліваў Белага мора, разам з Дзвінскай губой, Анежскай губой і Кандалакшскім залівам.
Хуткія факты Мязенская губа, Вышэйстаячая акваторыя ...
Мязенская губа | |
---|---|
66°41′ пн. ш. 43°34′ у. д.HGЯO | |
Вышэйстаячая акваторыя | Белае мора |
Краіна | |
Плошча | 6 630 км² |
Сярэдняя глыбіня | 5-25 м |
Упадаюць | Кулой і Мезень |
Закрыць
Мязенская губа, якая ляжыць на поўдзень ад паўвострава Канін, — самая ўсходняя з іх. Размешчана ў Архангельскай вобласці і Ненецкай аўтаномнай акрузе на паўночным захадзе Расіі.
Даўжыня 105 км, шырыня 97 км, глыбіня 5—25 м; плошча акваторыі складае 6630 км². Пры ўваходзе ў Мязенскую губу знаходзіцца востраў Маржовец. Упадаюць дзве асноўныя ракі — Кулой і Мязень. Прылівы да 10 м.