![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/65/Delhi_Metro_logo.svg/langbe-640px-Delhi_Metro_logo.svg.png&w=640&q=50)
Метрапалітэн Дэлі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Метрапалітэн Дэлі (хіндзі: दिल्ली मेट्रो Dillī Meṭro) - хуткасная транспартная сістэма Дэлі, якая злучае яго цэнтральныя раёны з прыгараднымі агламерацыямі. Складаецца з шасці ліній, на якіх размяшчаюцца 142 станцый, з іх 35 падземных. Сумарная працягласць ліній складае 189,63 км, што робіць метрапалітэн першым па велічыні ў Індыі.
Метрапалітэн Дэлі | |
---|---|
![]() | |
Інфармацыя | |
Краіна |
![]() |
Горад | Дэлі |
Дата адкрыцця | 24 снежня 2002 года |
Даўжыня ліній | 189,63 км |
Колькасць станцый | 142 |
Колькасць ліній | 6 |
Пасажырапаток за дзень | 1,8 млн |
Схема ліній | |
![]() |
Метрапалітэн Дэлі пабудаваны і эксплуатуецца Delhi Metro Rail Corporation Limited (DMRC). Па стане на лістапад 2010 года, DMRC эксплуатуе каля 2700 цягнікоў штодня з 6:00 да 23:00 з інтэрвалам у 2,5 хвіліны паміж цягнікамі ў час пік. Цягнікі ў асноўным складаюцца з чатырох вагонаў, але ў сувязі з павелічэннем пасажыраў, дадаткова выкарыстоўваюцца цягнікі з шэсццю вагонамі.
Метрапалітэн ў сярэднім штодня перавозіць 1,8 млн. пасажыраў, і, па стане на ліпень 2011 года, было перанесена 1,25 млрд пасажыраў з моманту яго стварэння.