Молат
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Молат (значэнні).
Молат — прылада працы, якая выкарыстоўваецца для нанясення ўдараў пры коўцы металу, разбіванні камянёў, забіванні цвікоў і інш. Молаты бываюць ручныя і механічныя.
Кавальскія, або ручныя молаты звычайна робяцца з коўкага жалеза, канцы наварваюцца сталлю. Вельмі маленькія молаты робяцца цалкам са сталі, вялікія — з чыгуну. Адзін канец ручнога молата робяць або зусім плоскім або з лёгкай пукатасцю, ён завецца бой або баёк.