Міграцыя жывёл
From Wikipedia, the free encyclopedia
Міграцыя жывёл (ад лац. migrans) — рэгулярнае перамяшчэнне папуляцыі жывёл, падчас якога асобіны з адной вобласці пражывання перамяшчаюцца ў іншую, але затым вяртаюцца назад. Міграцыі найбольш распаўсюджаны ў птушак (пералёты птушак) і рыб (напрыклад, міграцыі ціхаакіянскага ласося). У звяроў міграцыі вывучаны менш, з прычыны таго, што яны вядуць больш скрытны лад жыцця. Прыклады міграцый у жывёл — міграцыя паўночных аленяў з тундры ў лесатундру з надыходам зімы, яна выклікана недахопам і цяжкасцямі здабычы корму ў занесенай снегам тундры. Міграцыі жывёл маюць ярка выяўлены прыстасавальніцкі (адаптыўны) характар і ўзніклі падчас эвалюцыі ў самых розных відаў.