самая прадстаўнічая міжнародная асацыяцыя філатэлістаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Міжнародная федэрацыя філатэліі (ФІП; фр.: Fédération internationale de philatélie, FIP) — самая прадстаўнічая міжнародная асацыяцыя філатэлістаў. Штогод пад патранатам ФІП арганізуюцца сусветныя і міжнародныя выстаўкі.
Была заснавана 18 чэрвеня 1926 года на ўстаноўчым кангрэсе ў Парыжы. Першапачаткова ў яе ўваходзілі нацыянальныя філатэлістычная федэрацыі некалькіх еўрапейскіх краін. У 1967 годзе на 36-м кангрэсе ФІП у лік яе сяброў было прынята і Усесаюзнае таварыства філатэлістаў. Па стане на верасень 2008 года, ФІП аб'ядноўвала нацыянальныя філатэлістычная саюзы з 87 краін свету, а таксама тры кантынентальныя федэрацыі на правах асацыяванага сябра.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.