Футзал
From Wikipedia, the free encyclopedia
Футза́л — камандная спартыўная гульня ў зале, у якой прымаюць удзел дзве каманды па 5 гульцоў, адзін з якіх варатар. Кожнай камандзе дазваляецца выкарыстоўваць неабмежаваную колькасць замен. У адрозненне ад некаторых іншых відаў Indoor soccer (футбол на траве або шоубол, як яго называюць у Лацінскай Амерыцы), гульня праходзіць на пляцоўцы з цвёрдым пакрыццём, пазначаным лініямі; шчыткі або борцікі не выкарыстоўваюцца. У футзале выкарыстоўваюць меншы па памерах мяч, з меншым адскокам, чым звычайны футбольны мяч. Правілы ствараюць акцэнт на імправізацыі, крэатыўнасці і тэхніцы, а таксама кантролі мяча і перадачах у абмежаванай прасторы. Назва гульні паходзіць ад партугальскага futebol de salão і іспанскага fútbol sala. Па правілах футзал нагадвае футбол, хоць існуюць некаторыя істотныя адрозненні. У Беларусі і некаторых іншых краінах часта выкарыстоўваюць тэрмін «міні-футбол».