Народны камісарыят гандлю БССР
From Wikipedia, the free encyclopedia
Наро́дны камісарыя́т га́ндлю Белару́скай ССР (Народны камісарыят забеспячэння БССР, Народны камісарыят унутранага гандлю БССР) быў утвораны ў 1924 годзе на базе Камісіі па ўнутраным гандлі БССР пад назвай Народны камісарыят па ўнутраным гандлі БССР.
Хуткія факты Народны камісарыят гандлю Беларускай ССР, Агульная інфармацыя ...
Народны камісарыят гандлю Беларускай ССР | |
---|---|
| |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | БССР |
Дата стварэння | 1924 |
Папярэдняе ведамства | Камісія па ўнутраным гандлі БССР (з 1923) |
Дата скасавання | 26 сакавіка 1946 |
Заменена на | Міністэрства гандлю БССР |
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе | Народны камісарыят гандлю СССР |
Вышэйшае ведамства | Савет Народных Камісараў БССР |
Закрыць
З 1926 года быў перайменаваны ў Народны камісарыят гандлю БССР. У 1931 годзе наркамат пераўтвораны ў Народны камісарыят забеспячэння БССР, у 1934 годзе на яго базе створаны Народны камісарыят унутранага гандлю БССР, пераўтвораны ў 1938 годзе ў Народны камісарыят гандлю БССР.
З 1946 года пераўтвораны ў Міністэрства гандлю БССР.