Насельніцтва
From Wikipedia, the free encyclopedia
Насельніцтва (народанасельніцтва) у дэмаграфіі — сукупнасць людзей, якія жывуць на Зямлі (насельніцтва Зямлі) або ў межах канкрэтнай тэрыторыі — кантынента, краіны, вобласці і г . д. Народанасельніцтва бесперапынна аднаўляецца ў ходзе ўзнаўлення.
Арыентыровачна да канца эпохі палеаліта (прыкладна 15 тыс. гадоў да н. э.) колькасць насельніцтва дасягала 3 млн чалавек, да канца неаліта (2 тыс. гадоў да н. э.) — 50 млн, у пачатку нашай эры на Зямлі было ўжо 230 млн, да канца 1-га тыс. н. э. — 275 млн, у 1800 — 1 млрд, у 1900 — 1,6 млрд, у 1960 — 3 млрд, у 1993 — 5,5 млрд, у 2003 — 6,3 млрд, у (2006) — 6,5 млрд, цяпер насельніцтва міру перавышае 6 млрд 670 млн чалавек (на люты 2008), прагноз на 2050 год — 9,2 мільярдаў. Аж да 1970-х гадоў колькасць насельніцтва міру расла па экспанентным законе; у цяперашні час назіраецца прагрэсавальнае запаволенне тэмпаў росту насельніцтва Зямлі.