Насенныя расліны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Насе́нныя раслі́ны, або сперматафіты (лац.: Spermatóphyta) — вышэйшыя (сасудзістыя) расліны, што утвараюць насенне. Да насенных раслін адносяць голанасенныя і пакрытанасенныя, або кветкавыя расліны. Іншыя вышэйшыя расліны: дзеразападобныя, мохападобныя, папараці, хвошчападобныя, псілотавыя і рыніяфіты насення не утвараюць. У насенных раслін гаметафіт рэдукаваны і развіваецца на спарафіце. Размнажэнне насеннем — прагрэсіўнае прыстасаванне ў параўнанні з размнажэннем спорамі. Адыгрываюць важную ролю ва утварэнні расліннага покрыва Зямлі і ў гаспадарчай дзейнасці чалавека.
Хуткія факты Група раслін, Назва ...
Група раслін | |||
---|---|---|---|
Назва | |||
Насенныя расліны | |||
Статус назвы | |||
Састарэлы таксанамічны | |||
Лацінская назва | |||
Spermatophyta | |||
Бацькоўскі таксон | |||
Падцарства Spermatophytes | |||
Прадстаўнікі | |||
|
|||
|
Закрыць