![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/53/Newborn_checkup.jpg/640px-Newborn_checkup.jpg&w=640&q=50)
Неанаталогія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Неанаталогія (грэч. neo — новы + лац.: Natus — нараджэнне) — раздзел медыцыны, што вывучае немаўлят і нованароджаных, іх рост і развіццё, іх захворванні і паталагічныя станы.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/53/Newborn_checkup.jpg/640px-Newborn_checkup.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3e/Premature_infant_with_ventilator.jpg/640px-Premature_infant_with_ventilator.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bb/Stamps_of_Uzbekistan%2C_2010-48.jpg/640px-Stamps_of_Uzbekistan%2C_2010-48.jpg)
Асноўнымі пацыентамі неанатолагаў з'яўляюцца нованароджаныя немаўляты, якія захварэлі ці патрабуюць спецыяльнага медыцынскага дагляду з-за неданошасці, нізкай вагі пры нараджэнні, затрымкі развіцця ўнутры улоння, прыроджаных заган развіцця (прыроджаных дэфектаў), сепсіса, або прыроджанай асфіксіі.