адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Негарэ́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — пасёлак Энергетыкаў.
Негарэльскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Дзяржынскі раён |
Уключае | 28 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Энергетыкаў |
Дата ўтварэння |
20 жніўня 1924, 30 снежня 1998 |
Дата скасавання | 1939 |
Насельніцтва (2019) | 5 413 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Койданаўскага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Рудня. 29 кастрычніка 1924 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Негарэлае. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Койданаўскім раёне БССР. З 23 сакавіка 1932 года Негарэльскі нацыянальны польскі сельсавет у складзе Койданаўскага нацыянальнага польскага раёна. З 29 чэрвеня 1932 года ў складзе Дзяржынскага раёна. 14 мая 1936 года рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 31 ліпеня 1937 года ў складзе Мінскага раёна. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. 27 верасня 1938 года вёска Негарэлае набыла статус гарадскога пасёлка. З 4 лютага 1939 года ў складзе адноўленага Дзяржынскага раёна, адначасова ў склад сельсавета з Стальбоўшчынскага сельсавета Уздзенскага раёна перададзены вёска Прусінава, пасёлкі Ніва і Пухаўшчына, з Сямёнавіцкага сельсавета Уздзенскага раёна — пасёлкі Гарадзілава, Загацце, Зуброўшчына, Зубрэвічы і Цагельнае[1]. У 1939 годзе скасаваны. 21 кастрычніка 1940 года ў склад Стальбоўшчынскага сельсавета Уздзенскага раёна вернута вёска Прусінава[2], у склад новаўтворанага Дзяржынскага сельсавета перададзена вёска Клыпаўшчына[3].
30 снежня 1998 года Негарэльскі сельсавет утвораны зноў у складзе Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці Беларусі з цэнтрам у пасёлку Энергетыкаў. 30 кастрычніка 2009 года ў склад сельсавета перададзены ўсе населеныя пункты скасаванага Негарэльскага пассавета (16 населеных пунктаў: вёскі Адасеўшчына, Гарбузы, Калоднікі, Камароўшчына, Каменка, Клачкі, Масцішча, Мелькавічы, Мікулічы, Пажэжына, Паўлаўшчына, Рудня, Старына, Чурылы і пасёлкі Клачкі, Негарэлае)[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (12 населеных пунктаў) — 3006 чалавек[5], з іх 89,7 % — беларусы, 6,4 % — рускія, 1,7 % — украінцы, 1,3 % — палякі[6]; паводле перапісу 2019 года (28 населеных пунктаў) — 5413 чалавек[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.