From Wikipedia, the free encyclopedia
Некранутыя букавыя лясы Карпатаў — запаведны раён, размешчаны на тэрыторыі Славакіі (Гавешава, Стужыца, Рожак, Вігарлат) і Украіны, унесены ў 2007 годзе ў спіс Сусветнай спадчыны. Складаецца з дзесяці асобных запаведнікаў, размешчаных уздоўж восі даўжынёй у 185 кіламетраў, якая распасціраецца ад Рахоўскіх гор і Чарнагорскага масіва на Украіне, пераходзячы на захадзе ў горны Паланінскі хрыбет, уздоўж да Букоўскіх Врхоў і Вігарлат у Славакіі.
Усе дзесяць запаведнікаў — цудоўны ўзор некранутых лясоў, якія з’яўляюцца складанымі экасістэмамі ўмеранага кліматычнага пояса. Тут захаваліся ўмовы, якія дазваляюць праводзіць найбольш поўныя даследаванні экалагічных структур і працэсаў росту еўрапейскага бука ў розных месцах.
Букавыя лясы з’яўляюцца неацэнным генетычным сховішчам бука і іншых відаў жывой прыроды, якія існуюць з ім у суседстве, і залежаць ад абумоўленых экасістэм. Гэтыя лясы таксама сведчаць пра працэсы аднаўлення і развіцця зямных экасістэм і пасяленняў, якія пачаліся пасля апошняга ледніковага перыяду і працягваюцца да цяперашняга часу.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.