![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0e/Morenovosib1.jpg/640px-Morenovosib1.jpg&w=640&q=50)
Новасібірскае вадасховішча
From Wikipedia, the free encyclopedia
Новасібірскае вадасховішча («Обскае мора») — вадасховішча на рацэ Об каля горада Новасібірск, якое ўзнікла пасля ўзвядзення плаціны Новасібірскай ГЭС у 1957—1959 гадах. Знаходзіцца на тэрыторыі Новасібірскай вобласці і Алтайскага краю. Гарады на берагах вадасховішча: Бердск, Камень-на-Обі, Новасібірск.
Новасібірскае вадасховішча | |
---|---|
![]() Від з Бердскага мыса | |
Каардынаты: 54°51′ пн. ш. 83°03′ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Заходняя Сібір |
Вышыня над узроўнем мора | 113 м |
Даўжыня | 200 км |
Плошча | 1082 км² |
Аб'ём | 8,8 км³ |
Найбольшая глыбіня | 25 м |
Упадаюць | Об, Бердзь |
Выцякаюць | Об |
![]() |
У выніку стварэння вадасховішча была цалкам затоплена цэнтральная гістарычная частка горада Бердск, а таксама некалькі вёсак Новасібірскай вобласці.
Плошча 1082 км ², аб’ём 8,8 км ³, даўжыня — каля 200 км, найбольшая шырыня — 22 км, найбольшая глыбіня — 25 м, зімой замярзае.
Астравы: Атаманаскі, Дзікі, Елбанскія астравы, Елбань, Каменны, Каменскі, Краснаярскі Барок, Чырвоны Яр, Лагуноў, Нечунаеўскі, Пічугоўскія, Палавінскі Барок, Сямізародны, Тань-Вань, Хахлоў Барок, Хранова, Шарапскі, Шляпаўскі, Шумскага кардона.
Обскае мора — месца актыўнага адпачынку і штогадовага правядзення спаборніцтваў па парусным спорце на Кубак Расіі і Кубак Обскага мора.